ЭЛЕКТРАХІМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,

аналаг хімічнага патэнцыялу для сістэм, якія маюць зараджаныя часціцы (іоны, электроны, дзіркі); тэрмадынамічная функцыя, што характарызуе стан зараджанай кампаненты ў зададзенай фазе пры пэўных знешніх умовах (т-ры, ціску, хім. саставе фазы, эл. поля). Фармальна вызначаецца як памножаная на пастаянную Авагадра работа па пераносе эл. зараджанай часціцы з бясконца аддаленага пункта ў вакууме ўнутр дадзенай фазы.

т. 18, кн. 1, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)